Беларуская Служба

Віцяблянін Антон Сомаў, які быў затрыманы за каментары «УКантакце», прызнаны палітвязнем

08.10.2021 11:27
Колькасць затрыманых па «справе Зельцара» павялічылася да 200 чалавек.
Ілюстрацыйны здымаккрыніца: БАЖ

Антона Сомава затрымалі 30 верасня ў Віцебску ў рамках крымінальнай справы, пачатай пасля забойства супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і праграміста Андрэя Зельцара. Затрыманне Антона Сомава фіксавалі на відэа. Віцяблянін сваёй віны не прызнаў.

Пасля забойства супрацоўніка КДБ у сеціве шмат беларусаў выказалі падтрымку забітаму Зельцару. У адказ з боку ўладаў па краіне прайшла хваля затрыманняў за каментары ў сацсетках. Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў 73 чалавека, затрыманых па «справе Зельцара», палітвязнямі.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск