«За суткі зроблена амаль 40 тысяч ПЛР-тэстаў. Кантактаў першага ўзроўню ўжо не тэсціруюць. На абследаванне адпраўляюць максімальна падазроныя выпадкі з тыповай сімптаматыкай. Калі адкінуць тых, хто абследуецца з мэтай выезду за мяжу, можна меркаваць, што практычна ўсе астатнія з праведзеных тэстаў станоўчыя. Колькасць новых выпадкаў па краіне мусіць быць не менш за 20 тысяч (вельмі арыенціровачна, вядома. Я спрабавала знайсці інфармацыю пра колькасць выязджаючых за суткі, — безвынікова», — напісала на сваім профілі ў ФБ лекарка Вольга Садоўская.
У сваю чаргу афіцыйна Міністэрства здароўя Беларусі заявілі, што за апошнія суткі ў Беларусі было выяўлена толькі 1983 новыя выпадкі СOVID-19.
Лекары заклікаюць беларусаў прышчапляцца і не грэбаваць мерамі бяспекі. Цяпер больш небяспечна хварэць, чым раней, бо ў Беларусі малеюць шансы атрымаць якасную медычную дапамогу ва ўмовах недахопу месцаў, персаналу, абсталявання ды медыкаментаў.
юл