Адну з прэстыжных нямецкіх узнагарод у галіне сродкаў масавай інфармацыі завочна атрымалі ў пятніцу, 8 кастрычніка, беларускія журналісткі Кацярына Бахвалава, якая працавала пад псеўданімам Кацярына Андрэева, і Дар’я Чульцова, які цяпер адбываюць зняволенне ў калоніі.
Журналісткі сваёй працай «далі магчымасць пачуць голас свабоднай журналістыкі ў аўтакратычным рэжыме», гаворыцца ў заяве Фонду ў справах СМІ ашчаднай касы Ляйпцыгу.
За сваю працу 27-гадовая Бахвалава і 24-гадовая Чульцова «вымушаныя пакутаваць ад рэпрэсій рэжыму, як і многія іншыя» беларусы, сказана далей у заяве. Фонд настойліва заклікаў улады Беларусі вызваліць журналістак.
Як адзначаецца ў заяве, узнагарода — гэта «знак падбадзёрвання ўсім супрацоўнікам СМІ, а таксама дзеячам грамадзянскай супольнасці — не толькі ў Беларусі».
юл