Беларуская Служба

Больш за 80 навукоўцаў паставілі подпісы пад лістом салідарнасці з Уладзімірам Мацкевічам

09.10.2021 15:22
5 кастрычніка яму быў падоўжаны тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на месяц.
Уладзімір Мацкевічфота: Радыё «Свабода»

Больш за 80 навукоўцаў, даследчыкаў, літаратараў, артыстаў і грамадскіх дзеячаў паставілі подпісы пад лістом салідарнасці з філосафам Уладзімірам Мацкевічам, які знаходзяцца за кратамі.

Падчас IX Міжнароднага кангрэса беларускіх даследчыкаў на сайце «Лятучага ўніверсітэта» быў апублікаваны і адкрыты для падпісання ліст салідарнасці з беларускім філосафам і мэтадолагам Уладзімірам Мацкевічам. Філосаф быў затрыманы 4 верасня. 5 кастрычніка яму быў падоўжаны тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на месяц. Уладзімір Мацкевіч прабудзе за кратамі да 4 лістапада.

На сённяшні дзень ліст падпісалі больш за 80 інтэлектуалаў, даследчыкаў, навукоўцаў, мірных жыхароў з Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы, ЗША, Вялікабрытаніі, Расіі, Партугаліі і іншых краін.

ав/thinktanks.by