Беларуская Служба

Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Ірака прыпыніла ўсе рэйсы ў Беларусь

09.10.2021 21:10
Іх пасажыры на падставе турыстычных віз, выдадзеных Мінскам, спрабавалі патрапіць на захад Еўропы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: RyanMcGuire/pixabay.com/CC0 Public Domain

Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Ірака прыпыніла ўсе рэйсы ў Беларусь, куды нядаўна прызямлілася шмат грамадзян Ірака і іншых краін Блізкага Усходу. Гэта рэйсы авіякампаній Ірака і Катара. Іх пасажыры на падставе турыстычных віз, выдадзеных Мінскам, спрабавалі патрапіць на захад Еўропы.

Аб новых прынцыпах Упраўлення грамадзянскай авіяцыі Ірака паінфармаваў прэс-сакратар каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Ларын.

ав