Беларуская Служба

Суд спаганяе з вязняў звыш 200 тыс. рублёў

10.10.2021 16:04
За ўдзел у стыхійным мітынгу ў першы паслявыбарчы вечар, які скончыўся жорсткім сутыкненнем з сілавікамі, пінчукоў пакаралі зняволеннем ад 4 да 6,5 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Rubel białoruski
Rubel białoruski Shutterstock.com

Сваякі асуджаных па «пінскай справе», як і самі палітвязні, не маюць адзінага рашэння адносна таго, ці сплочваць міліцыянерам «маральную шкоду». Суд прызнаў пацярпелымі звыш 70 сілавікоў і прызначыў у салідарным парадку спагнаць з вязняў больш за 200 тыс. рублёў, паведамляе Радыё «Рацыя». Нават калі хтосьці не выплаціць і рубля, то за яго гэта павінны зрабіць іншыя, пакуль не пагасіцца ўся сума. 

Па гучнай «пінскай справе» ўжо асуджана 24 чалавекі, усе яны прызнаныя праваабарончай супольнасцю палітвязнямі. За ўдзел у стыхійным мітынгу ў першы паслявыбарчы вечар, які скончыўся жорсткім сутыкненнем з сілавікамі, пінчукоў пакаралі зняволеннем ад 4 да 6,5 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

вс