Беларуская Служба

У Нюрнбергу пачынаецца канферэнцыя «Злачынства супраць чалавечнасці і прызнанне Лукашэнкі тэрарыстам»

11.10.2021 09:21
Яе ініцыявала Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.
Aleksander Łukaszenka - plakat na proteście w Kijowie
Aleksander Łukaszenka - plakat na proteście w KijowieShutterstock.com/Review News

Сёння ў Нюрнбергу пачынаецца Міжнародная прававая канферэнцыя «Злачынства супраць чалавечнасці і прызнанне Лукашэнкі тэрарыстам». Яе ініцыявала Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

Тым часам улады Германіі расследуюць магчымае дачыненне Аляксандра Лукашэнкі да перакідкі нелегальных мігрантаў у Германію. Пра гэта паведаміла газета Bild am Sonntag.
Германскія следчыя лічаць, што «з дапамогай арганізаванай на дзяржаўным узроўні перавозкі мігрантаў» Лукашэнка нібыта «хоча шантажаваць Еўропу з мэтай зняцця санкцый» з Мінска.

З пачатку жніўня гэтага года праз Беларусь у Нямеччыну (праз тэрыторыю Польшчы) нелегальна дабраліся амаль 4 тысячы замежнікаў, з іх толькі за першы тыдзень кастрычніка – 1 183. Гаворка, перш за ўсё, ідзе пра сірыйцаў і іракцаў.

вс