Беларуская Служба

Беларусь не прымае ад Польшчы дапамогі па вакцынацыі беларускага насельніцтва

12.10.2021 09:33
Польшча прапанавала Беларусі два віды падтрымкі. 
a  COVID-19.
Вакцынa супраць COVID-19.Autorstwa U.S. Secretary of Defense - https://www.flickr.com/photos/secdef/50744856076/, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=97927717

«У Беларусі, у сувязі з кавідам здзяйсняецца службовы падлог і не прадстаўляецца верагодная інфармацыя», адзначыў Павал Латушка на прэс-канферэнцыі ў Нюрнбергу пасля дэбатаў, прысвечаных злачынствам Лукашэнкі і адказнасці за іх.

Непрызнанне Лукашэнкам і яго ўрадам гэтай праблемы прывяло і прыводзіць да таго, што ўсё больш і больш людзей памірае. Гэта таксама павінна атрымаць адпаведную прававую кваліфікацыю, - падкрэсліў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Павал Латушка сказаў, што Польшча прапанавала беларускім уладам дапамогу.

- Мы абмяркоўвалі з польскім кіраўніцтвам магчымасць аказання дапамогі з вакцынацыяй беларускаму насельніцтву. Абмяркоўваліся дзве канкрэтныя прапановы. Перш за ўсё арганізаваць вакцынацыю на мяжы, на памежных пераходах, і другая прапанова – перадача гуманітарнай дапамогі для беларускага кіраўніцтва (непрызнаванага намі кіраўніцтва), але для аказання ў гуманным мэтах, медыцынскай падтрымкі Беларусі. Наколькі мне вядома, гэтыя прапановы не былі прынятыя беларускім бокам.

Zerkalo.io атрымала ўнутраныя дадзеныя аб COVID-19 у Мінску за 7 кастрычніка.

У дакуменце - больш за тры тысячы экстранных паведамленняў, якія зарэгістравалі эпідэміёлагі 83 мінскіх арганізацый аховы здароўя - паліклінік, бальніц, РНПЦ, медцэнтраў. 

яс