Беларуская Служба

Клопат аб бяздомных жывёлінах з'яўляецца экстрэмізмам і замахам на нацыянальную бяспеку

12.10.2021 09:36
У працэсе ліквідацыі знаходзіцца ўнікальны прытулак для жывёл «Віцебскі добрык»
Аўдыё
  • Клопат аб бяздомных жывёлінах з'яўляецца экстрэмізмам і замахам на нацыянальную бяспеку
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneKrysja/shutterstock


30 ліпеня сёлета Лукашэнка налічыў 185 «дэструктыўных» няўрадавых арганізацый, якія ўяўляюць патэнцыйную пагрозу. У працэсе ліквідацыі апынуўся і віцебскі прытулак для бяздомных жывёл «Віцебскі добрык».

Ініцыятарам ліквідацыі прытулку стала Адміністрацыя Чыгуначнага раёна Віцебска.

«Добрык» унікальны тым, што зʼяўляецца менавіта прытулкам для бяздомных жывёл, а не пунктам часовага ўтрымання. Магчыма, улады палічылі, што клопат аб безнаглядных жывёлах зʼяўляецца замахам на нацыянальную бяспеку і змену ўлады.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск