Беларуская Служба

Якія магчымасці адкрыла б прызнанне міжнароднымі лідарамі Святланы Ціханоўскай прэзідэнтам Беларусі?

12.10.2021 10:48
Адвакат: У той жа дзень Лукашэнка апынецца ў чырвоным вышуку Інтэрпола
Адвакат Томаш Віліньскіhttps://www.youtube.com/watch?v=x5163NQ3wug

У Нюрнбэргу на канферэнцыі аб «злачынствах Лукашэнкі супраць чалавецтва» была прынятая дэкларацыя ў якой гаворыцца, аб стварэнні міжнароднага трыбунала ad hoc для расследавання злачынстваў учыненых у Беларусі рэжымам Лукашэнкі за ўвесь час яго кіравання.

Польскі адвакат, спецыяліст па міжнародным крымінальным праве, Томаш Віліньскі патлумачыў, якія магчымасці адкрыла б прызнанне міжнароднымі лідарамі Святланы Ціханоўскай прэзідэнтам Беларусі.

- У выніку, у той жа дзень Святлана Ціханоўская магла б прад'явіць самаабвінавачанне Беларусі ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе, а гэта азначала б, што ў той жа дзень Лукашэнка апынецца ў чырвоным вышуку Інтэрпола з пастановай аб неадкладным затрыманні і арышце.

Томаш Віліньскі прыкладае намаганні да таго, каб Лукашэнку і яго памагатых прыцягнуць да адказнасці ў рамках універсальнай юрысдыкцыі. Ён зʼяўляецца адвакатам Паўла Латушкі па справе супраць Лукашэнку і яго памагатых за пагрозы аб фізічнай расправе, якую разглядае Генеральная пракуратура Польшчы.

Віліньскі прадстаўляе таксама трох палякаў, затрыманых і збітых у Мінску ў жніўні мінулага году падчас пратэстаў.

яс