Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 2038 пацыентаў з COVID-19. Агулам, ад пачатку пандэміі, у краіне было 561 тыс. 753 выпадкі інфекцыі. Памерлі 4 тыс 319 чалавек, за апошнія суткі – 15.
Больш за 2 тыс выпадкаў захворвання на каранавірус на працягу сутак – гэта самы высокі паказчык за ўвесь перыяд пандэміі.
Узровень устойлівасці насельніцтва да каранавіруса недастатковы – менш чым адна пятая жыхароў прайшлі поўны цыкл вакцынацыі – гэта крыху больш за 1 млн 754 тыс асобаў.
нг