Памёр Павел Сібілёў, кіроўца аўтобуса, якога параніла гранатай 10 жніўня 2020 года. У той дзень Павел працаваў на аўтобусным маршруце № 163 і ў раёне «Пушкінскай» аўтобус трапіў у затор. Падчас разгону пратэстоўцаў сілавікі выкарыстоўвалі святлошумавыя гранаты і гумовыя кулі. Вакол былі чутныя выбухі, у момант аднаго з іх Павел быў паранены.
У снежні 2020-га яму адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце ранення.
Радыё Свабода/нг