Гэта ўжо пяты падобны выпадак на польска-беларускай мяжы ад пачатку міграцыйнага крызісу.
Згодна са знойдзенымі дакументамі, сірыйцу было 24 гады. У сярэдзіне верасня ён заехаў у Беларусь, а ўжо адтуль патрапіў на тэрыторыю Польшчы.
Часовы павераны Беларусі ў Польшчы быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў. Прэс-сакратар міністэрства Лукаш Ясіна сказаў, што размова ішла пра сітуацыю на польска-беларускай мяжы.
- Як паведаміла польская паліцыя сёння знойдзена цела яшчэ адной асобы, якая памерла ў выніку гібрыдных дзеянняў беларускіх уладаў, якія прывозяць на тэрыторыю Беларусі людзей, каб потым іх адпраўляць нелегальна ў Польшчу. Надалей няма адказу ад беларускіх уладаў на тэму гуманітарнага канвою, што падрыхтавала Польшча. Не спыняюцца правакацыі, усё тое, што было апошнія тыдні.
З пачатку кастрычніка польская Памежная ахова зафіксавала больш за 6 700 спроб незаконнага пранікнення ў Польшчу з Беларусі, а з пачатку года - больш за 18 000. Большасць з іх мела месца ў апошнія чатыры месяцы.
юл