Беларуская Служба

Ціханоўскаму дадуць 15 год турмы

15.10.2021 09:50
Палітвязень прагназуе свой вырак у лісце на волю.
 .
Сяргей Ціханоўскі. Ілюстрацыйны здымакфота: Белсат

Сяргей Ціханоўскі лічыць, што яго прысудзяць да 15 гадоў пазбаўлення волі

Пра гэта ён напісаў у лісце ад 10 кастрычніка, піша БелаПАН.

«Піша табе кіраўнік «банды», якому пагражае каля 15 гадоў. Мае злачынствы жудасныя, я злачынна-сумленны, злачынна спачуваў людзям, злачынна-добры. Мае дзеянні справакавалі іншых «бандытаў», што выклікала сотні крымінальных спраў і дзясяткі тысяч адміністрацыйных. […] Гэтыя дзеянні прычынілі шкоду на 3,6 мільёна рублёў. Тыя 900 тысяч даляраў, якія знайшлі ў доме ў маці, мне не прад'явілі [на судзе]. А проста забяруць у кошт шкоды».

У канцы кастрычніка ў Гомелі чакаецца вынясенне прысуду блогерам Сяргею Ціханоўскаму, Уладзіміру Цыгановічу, Ігару Лосіку, аператару Арцёму Сакову, мадэратару сацсетак Дзмітрыю Папову, палітыку Мікалаю Статкевічу. Суд на імі пачаўся ў канцы чэрвеня.

Сам Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 мая 2020 года ў Гродне.

юл