Каталікі ў Беларусі адзначаюць 100-годдзе прысутнасці ў краіне Таварыства св. Францішка Сальскага. З гэтай нагоды сёння ў Мінску пройдзе спецыяльны семінар і ўрачыстая імша ў кафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.
Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Уладзімір Пац:
- Першым салезіянінам на сённяшніх беларускіх землях быў Людвік Гастыла. У 1921 годзе духоўны сын святога Яна Боска заснаваў у горадзе Дваржэц (цяпер гэта Гродзеншчына), між іншым, сталярную і школу для хлопцаў з бедных сем'яў. Школа размяшчалася ў палацы, падараваным сямʼёй Радзівілаў. У цяперашні час салезіянская супольнасць у Беларусі налічвае 16 братоў. Іх сядзібы знаходзяцца ў Мінску, Бараўлянах і Смаргоні. Салезіяне таксама працуюць ў Багданаве і некалькіх іншых беларускіх гарадках на паўночным захадзе краіны. Самы вядомы беларускі салезіянін, гэта Аляксандр Яшэўскі – дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
уп/аз