Беларуская Служба

Тэлеграм-каналы Святланы Ціханоўскай і платформы «Голас» прызналі экстрэмісцкімі

16.10.2021 11:50
Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска па матэрыялах ГУБАЗіК МУС.
Ілюстратыўнае фота/ shutterstock.com

На гэты момант афіцыйны тэлеграм-канал лідаркі беларускай апазіцыі «Светлана Тихановская» налічвае больш за 98 тысяч падпісчыкаў. У ім публікуюцца, сярод іншага, заявы самой Ціханоўскай і навіны пра працу яе штабу. У каналу платформы «Голас», які, сярод іншага, публікуе інфармацыю пра фальсіфікацыі на выбарах, больш за 94 тысячы падпісчыкаў.

Улады прызналі экстрэмісцкімі сотні тэлеграм-каналаў і тэлеграм-чатаў. Яны належаць палітыкам, анархісцкім супольнасцям, дваровым самаарганізаваным суполкам, спартовым старонкам і недзяржаўным СМІ.

"Радыё Свабода" / вх