Беларуская Служба

Беларуска перамагла на прэстыжным міжнародным вакальным конкурсе для дзяцей Sanremo Junior у Італіі

17.10.2021 15:06
Беларуска Ксенія Галецкая стала пераможцам міжнароднага фестывалю «Sanremo Junior», заваяваўшы Гран-пры.
      Sanremo Junior
Ксенія Галецкая стала пераможцам міжнароднага фестывалю «Sanremo Junior»Фота: spamash.by

SanRemo Junior – адзін з прэстыжных вакальных конкурсаў для дзяцей да 15 гадоў, які праходзіць пад патранажам Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЭФ) і адміністрацыі Сан-Рэма. Канкурсанты выступаюць на сцэне легендарнага тэатра Ariston, дзе кожны год праходзіць знакаміты фестываль Сан-Рэма.

Ксеніі Галецкай 14 гадоў. Яна нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў Гомлі. У 2015-м стала фіналісткай 5 сезону талент-шоў тэлеканала АНТ «Я спяваю». Заваявала Гран-пры на Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск-2019». З 2018 году Ксенія жыве ў Менску і займаецца ў студыі мастацтваў прадусарскага цэнтру «Спамаш».

"Радыё Свабода" / вх