Беларуская Служба

Больш 390 тысяч беларусаў жывуць за мяжой беднасці

17.10.2021 16:13
У Беларусі за мяжой беднасці ў першым паўгоддзі знаходзіліся 4,2% насельніцтва.
Ілюстратыўнае фотаФота: TUT.by

Сярэднедушавы наяўны рэсурс гэтых беларусаў недацягвае да бюджэту пражытковага мінімуму. Гэта вынікае з інфармацыі Белстата паводле выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўню жыцця ў 2020 годзе.

Цяпер бюджэт пражытачнага мінімуму складае амаль 283,5 рубля ў месяц. Сярэднедушавы даход гэта — агульны аб'ём даходаў, падзелены на колькасць насельніцтва. Пры разліку даходаў на душу насельніцтва ўлічваецца ўсё насельніцтва, у тым ліку беспрацоўныя, пенсіянеры, непаўналетнія.

Па дадзеных на 1 студзеня гэтага года, насельніцтва Беларусі складала 9 мільёнаў 349,6 тысячы чалавек (больш свежыя дадзеныя па колькасці насельніцтва пакуль не апублікаваныя).

За мяжой беднасці, калі зыходзіць з гэтых дадзеных, у першым паўгоддзі знаходзілася каля 392,7 тысячы чалавек.

Больш за ўсё тых, хто апынуўся за мяжой беднасці (у працэнтных суадносінах), пражывае ў Брэсцкай вобласці —  6,1% ад колькасці насельніцтва, а менш за ўсё — у Мінску (1,1%). У Мінску на пачатак года пражывалі 2 900 786 чалавек. То бок, за рысай беднасці ў сталіцы былі каля 22,1 тысячы чалавек.

У Брэсцкай вобласці на 1 студзеня 2020 года налічвалася 1 мільён 338 тысячы 44 жыхары. Гэта значыць, што за рысай беднасці ў гэтым рэгіёне было каля 81,6 тысячы чалавек.

На праблему малазабяспечаных раней звярталі ўвагу прафсаюзы. У Федэрацыі прафсаюзаў заяўлялі, што ў некаторых раёнах сярэдняя зарплата не дазваляе людзям купляць тавары і аплочваць паслугі ў межах мінімальнага спажывецкага бюджэту.

Паводле zerkalo.io / вх