Беларуская Служба

Беларускія кампаніі падалі пазовы да Рады ЕС, каб іх выключылі з санкцыйных спісаў

18.10.2021 13:12
МАЗ, БелАЗ і «Белаэранавігацыя» падалі пазоў да Рады Еўрасаюза.
 -215.
Автобус МАЗ-215.Commons.wikimedia.org/Homoatrox /CC BY-SA 3.0

МАЗ, БелАЗ і «Белаэранавігацыя» падалі пазоў да Рады Еўрасаюза. Аб гэтым паведамляецца  ў Афіцыйным часопісе Еўрасаюза.

Беларускія кампаніі дамагаюцца адмены рашэнняў  Рады Еўрасаюза, якімі іх ўключылі ў санкцыйныя спісы. Пазовы зафіксавалі ў канцы жніўня — пачатку верасня.

У канцы чэрвеня Рада ЕС зацвердзіла эканамічныя сектаральныя санкцыі. Яны закрануць вядучых экспартных галін: калійнай, нафтаперапрацоўчай, а яшчэ тытунёвай. Але фактычна да канца года абмежаванні амаль не закрануць гандаль з краінамі ЕС у гэтых кірунках.

яс