Беларуская Служба

Непаўналетняга Мікіту Залатарова, які хварэе на эпілепсію, 13 дзён трымалі ў ШІЗА

18.10.2021 15:28
Спачатку ён атрымаў 7 сутак ШІЗА, затым яго вывелі ў калідор і завялі назад у ізалятар яшчэ на 6 сутак.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock/ sakhorn

Палітзняволенага 17-гадовага Мікіту Залатарова, які хворы на эпілепсію, 13 дзён трымалі ў штрафным ізалятары калоніі для непаўналетніх у Бабруйску. Пра гэта БелаПАН паведаміў бацька падлетка Міхаіл Лапуноў.

17 кастрычніка Мікіта патэлефанаваў з калоніі і распавёў, што спачатку ён атрымаў 7 сутак ШІЗА, затым яго вывелі ў калідор і завялі назад у ізалятар яшчэ на 6 сутак.

"Як я зразумеў, яго пазбавілі спаткання. Ён прасіў пасылку, цяпер збіраем", – дадаў Лапуноў.

Нагадаем, 2 кастрычніка маці Мікіты прыехала да яго ў калонію на запланаванае спатканне, але яе не пусцілі, перадачу для сына не прынялі.

яс