Беларуская Служба

Былога палітвязня Сяргея Каваленку вінавацяць у здзеку над дзяржаўнымі сімваламі

19.10.2021 08:52
Аднак віцяблянін ужо больш за два гады жыве і працуе за мяжой
Аўдыё
  • Былога палітвязня Сяргея Каваленку вінавацяць у здзеку над дзяржаўнымі сімваламі
  -
Ілюстрацыйны здымак - бчб сцягфота: БСПР/нг

Пра тое, што на Сяргея заведзена крымінальная справа, даведалася былая жонка Алена Каваленка, якую спрабавалі выклікаць у якасці сведкі.

Следчы сказаў, што сёлета ў жніўні мінскім СК сумесна з КДБ была заведзена крымінальная справа па артыкуле 370 КК Рэспублікі Беларусь. Прычынай паслужыла нейкае відэа ў інтэрнэце. Менавіта якое - невядома.

Сяргей Каваленка стаў вядомы, калі 7 студзеня 2010 года вывесіў у цэнтры Віцебска на верхавіне святочнай яліны нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг. За гэты ўчынак актывіста асудзілі тады на тры гады.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск