Беларуская Служба

Яшчэ аднаго чалавека асудзілі за «абразу Чамаданавай»

19.10.2021 09:06
Віктару Лебедзеву прысудзілі паўтара года «хатняй хіміі» за абразлівы каментар у адрас Чамаданавай пад пастом пра суд за абразу Чамаданавай
-
Прэс-сакратар МУС Беларусі палкоўнік Вольга Чамаданаваscreen/YouTube

Інжынеру-праграмісту з Мінска Віктару Лебедзеву прысудзілі паўтара года «хатняй хіміі» за абразлівы каментар у адрас былой прэс-сакратар МУС Вольгі Чамаданавай пад пастом пра суд за абразу Чамаданавай.

26 студзеня мужчына пакінуў каментар пад пастом з навіной пра суд, на якім чалавека за абразу Чамаданавай асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» і абавязалі выплаціць на карысць пацярпелай 5000 рублёў.

Цяпер свае маральныя пакуты былая прэс-сакратарка МУС ацаніла ў 3000 рублёў.

яс/Наша Ніва