Беларуская Служба

Беларускі рэжым лічыць здрадай радзіме падачу на гуманітарную візу

19.10.2021 10:40
З такой сітуацыяй сустрэўся Сяргей Марненка, які падаўся на гуманітарную візу ў польскі візавы цэнтр у Магілёве.
польская візаhttps://docplayer.pl/47192877-Zatrudnianie-obcokrajowcow-zestawienie-najwazniejszych-informacji-praktycznych-warszawa.html

З такой сітуацыяй сустрэўся Сяргей Марненка, які падаўся на гуманітарную візу ў польскі візавы цэнтр у Магілёве.
Пасля гэтага яго выклікалі ў Аршанскі ГАУС і пагражалі 15-ю гадамі нібыта за шпіянаж.

Старшыня беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк раіць не карыстацца электроннай поштай і ў даменнай зоне ру ці бай, не звяртацца ў візавыя цэнтры, якія не ёсць дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі, а толькі камерцыйнымі пасярэднікамі і работнікі якіх могуць супрацоўнічаць з беларускімі спецслужбамі.

- У нашай сітуацыі, мы заклікаем пісаць нам на наш e-mail repressions@belaruskidom.eu. Мы перадаем гэтую інфармацыю непасрэдна ў консульскі аддзел Міністэрства замежных спраў Польшчы. Гэтыя дадзеныя не ідуць звычайнай поштай і да іх не маюць доступу супрацоўнікі консульскіх цэнтраў.Таму, калі каму патрэбная віза, асабліва пасля гэтага прэцэдэнту мы, заклікаем непасрэдна звяртацца да нас.

Польшча за год з прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі выдала беларусам больш за 8 тысяч беларускіх грамадзян трапілі ў Польшчу на падставе гуманітарнай візы.
яс/паводле Белсат