Беларуская Служба

Галоўнаму рэдактару БелаПАН працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

19.10.2021 15:47
Сярод 812 палітычных вязняў рэжыму Лукашэнкі, 28 чалавек – гэта супрацоўнікі незалежных СМІ.
.
І. ЛеўшынаКрыніца: БелаПан

Тэрмін арышту для Ірыны Леўшынай працягнуты да 18 снежня. Пра гэта калегам паведаміла дачка рэдактаркі Ганна, піша сайт Naviny.by.

Таксама на волю не выйшаў былы дырэктар БелаПАНу Дзмітрый Наважылаў. Аднак афіцыйнай інфармацыі аб працягненні тэрміну арышту для яго пакуль няма.

Ірыну Леўшыну і Дзмітрыя Наважылава абвінавачваюць паводле ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэксу – «Ухіленне ад сплаты падаткаў, якое пацягнула за сабой прычыненне шкоды ў буйным памеры».

Паводле праваабаронцаў, сярод 812 палітычных вязняў рэжыму Лукашэнкі, 28 чалавек – гэта супрацоўнікі незалежных СМІ.

эж


У Крычаве затрымалі журналіста і экс-рэдактара газеты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага

17.10.2021 19:03
Журналіст затрыманы да суда.