Беларуская Служба

Тры гады «хіміі» за лайкі і рэпосты далі жыхару Берасцейшчыны

19.10.2021 17:02
Таксама абвінавачаны падзяліўся некалькімі пастамі на сваёй старонцы ў «Аднакласніках». Іх расцанілі як абразу.
Ілюстрацыйны здымаккрыніца: БАЖ

Мужчыну далі тры гады «хіміі» за лайкі і рэпосты публікацый пра міліцыянтаў, суддзю і Лукашэнку, піша @viasna96. Андрэя Ломшу абвінавачвалі па трох артыкулах КК: у паклёпе, абразе прадстаўніка ўлады і абразе «прэзідэнта».

Па версіі абвінавачвання, ён паставіў «лайк» пад некалькімі пастамі пра пацярпелых, «чым абвінаваціў іх у здзяйсненні цяжкага злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 426 КК (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), што не адпавядае рэчаіснасці». Пракурор палічыў, што такім чынам Андрэй Ломша абгаварыў пацярпелых.

Таксама абвінавачаны падзяліўся некалькімі пастамі на сваёй старонцы ў «Аднакласніках». Іх расцанілі як абразу.

эж