Беларуская Служба

Журналістка папрасіла правесці праверку па фактах катаванняў на Акрэсціна

20.10.2021 13:15
Адказ прыйшоў наступны: «Факты не знайшлі пацверджання».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Ichigo121212/pixabay.com/CC0 Public Domain

Журналістка папрасіла кампетэнтныя органы правесці праверку па фактах катаванняў на Акрэсціна. Кацярына Карпіцкая з 14 жніўня па 13 верасня ўтрымлівалася ў ІЧУ на Акрэсціна. За месяц там яна падхапіла некалькі хвароб. «Я на свае вочы ўбачыла, што людзей там працягваюць катаваць, парушаючы ўсе існыя правілы ўтрымання адміністрацыйна арыштаваных (маўчу ўжо пра Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах)», – кажа дзяўчына.

Журналістка пералічае: ні разу не патрапіла ні ў душ, ні на шпацыр, у двухмясцовай камеры ўтрымлівалася ад 8 да 13 чалавек, спала на голай падлозе ў халодных камерах, не атрымлівала перадач, лістоў і цёплага адзення, захварэла на каранавірус і не атрымлівала лекі, пазбаўлялася сну.

Скаргі на ўмовы ўтрымання на Акрэсціна былі накіраваныя адразу ў некалькі інстанцый: у Генеральную пракуратуру, Мінскую гарадскую пракуратуру, у Дэпартамент фінансаў і тылу МУС РБ, у Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і ў ГУУС Мінгарвыканкама.

У Дэпартаменце фінансаў і тылу МУС адказалі лаканічна: «Факты не знайшлі пацверджання». Іншыя структуры, чакана, паперакідвалі зварот паміж сабой і адфутболілі адказнасць за разгляд скаргі непасрэдна на ГУУС Мінгарвыканкама. Тыя ж, «правёўшы» праверку самі ў сябе, таксама парушэнняў не знайшлі.

ав/Наша Ніва

Затрыманым за каментары ў «справе Зельцара» не перадаюць перадачаў

20.10.2021 08:41
У выніку больш за 20 дзён 200 чалавек застаюцца за кратамі без зменнага сподняга, цёплай вопраткі і сродкаў гігіены.