Беларуская Служба

Ад адвакацкай дзейнасці адхілілі Яўгена Пыльчанку

20.10.2021 17:30
Віктар Бабарыка застаўся без адвакатаў.
Яўген Пыльчанкафота: Наша Ніва

20 кастрычніка Мінюст распачаў дысцыплінарную вытворчасць супраць памочніка па абароне Віктара Бабарыкі і Максіма Знака – адваката Яўгена Пыльчанкі. Гэтым жа загадам ён адхілены ад адвакацкай дзейнасці. Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку яго калега Дзмітрый Лаеўскі, піша Наша Ніва.

Ён нагадаў, што тыдзень таму ад ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці адхіленая абаронца Віктара Бабарыкі Наталля Мацкевіч, а сам Лаеўскі быў пазбаўлены статусу 9 ліпеня, праз тры дні пасля абвяшчэння прысуду ў дачыненні да Віктара Бабарыкі, якога асудзілі на 14 гадоў.

Іншы адвакат, Аляксандр Пыльчанка, быў пазбаўлены статусу амаль роўна год таму.
«Цяпер Віктар Бабарыка пазбаўлены магчымасці атрымліваць юрыдычную дапамогу ад абраных ім абаронцаў. Здаецца, каментары залішнія», – дадаў Лаеўскі.

ав

Адваката палітвязняў Бабарыкі, Ціханоўскага і Дзядка адхілілі ад працы

13.10.2021 17:26
  Пазбаўленне адвакатаў ліцэнзій – рэпрэсіўны механізм, якім беларускія ўлады карыстаюцца не першы год.