Беларуская Служба

Яшчэ ў снежні 2020 году начальнікі сілавікоў абмяркоўвалі, як «прызямліць» айцішніка

22.10.2021 10:06
«Кіберпартызаны» выклалі ў Інтэрнет размову начальніка галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС Андрэя Кавалёва і начальніка мінскага АМАПу Дзмітрыя Балабы
«Кіберпартызаны»https://www.youtube.com/watch?v=9xI-9yK4aK0

«Кіберпартызаны» выклалі ў Інтэрнет размову, як яны сцвярджаюць, начальніка галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС Андрэя Кавалёва і начальніка мінскага АМАПу Дзмітрыя Балабы, дзе абмяркоўваюцца спосабы схапіць чалавека, які знаходзіцца за межамі Беларусі.

Дадзеная аўдыязапіс, па інфармацыі «Кіберпартызан», зробленая 21 снежня 2020 года.

Мяркуючы па запісе, чалавек, пра які ідзе размова, айцішнік 1986 года нараджэння, які ў нейкай перапісцы пісаў не самыя прыемныя рэчы пра Балабу.

- Ён лётае праз Расію, праз Маскву, Піцер. Калі вы адпаведным чынам напішаце заяву, дапусцім, у ГУУБ або ГУБАЗ, і мы распачнем справу, то мы яго там прызямлім, – кажа адзін з мужчын, як сцвярджаецца, Андрэй Кавалёў.

яс