Беларуская Служба

Мінае сем месяцаў з моманту арышту старшыні СПБ

23.10.2021 08:29
Нагадваем, беларускія ўлады абвінавацілі яе ў распальванні нацыянальнай варожасці, за што пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Анжаліка Борыс Фото: znadniemna.pl

Сёння мінае сем месяцаў з моманту арышту старшыні Саюза палякаў у Беларусі. Анжаліка Борыс знаходзіцца ў жорсткіх умовах у турме «Жодзіна» ля Мінска. Некалькі дзён таму ў турме яна «адзначала» свой дзень нараджэння.

Анжaліка Борыс была арыштаваная ў сувязі з ушанаваннем памяці жаўнераў польскага незалежніцкага падполля ў Беларусі. Беларускія службы абвінавацілі яе ў распальванні нацыянальнай варожасці, за што пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Польская актывістка з Ваўкавыска Марыя Цішкоўская, якая па такім жа абвінавачванні правяла ў беларускай турме два месяцы, кажа, што пра Анжаліку Борыс нельга забываць:

-Анжаліка Борыс умела працягваць дзейнасць найбуйнейшай польскай арганізацыі ў Беларусі – СПБ у такіх неспрыяльных умовах, якія назіраюцца ў краіне. Нагадваем СПБ налічвае больш за 20 тысяч членаў. Зараз яна ў турме, паводле несправядлівага абвінавачвання.

У «Жодзіне» ўтрымліваецца таксама польскі журналіст і грамадскі актывіст Анджэй Пачобут. Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі арыштаваных лідараў Саюзу палякаў у Беларусі палітвязнямі.

IAR/аз