Павел Левінаў яшчэ 7 кастрычніка звяртаўся ў Міністэрства ўнутраных спраў з заявай аб пошуку асуджанага да смяротнай кары Віктара Паўлава.
У міністэрстве адмовіліся пачаць вышук, бо ў праваабаронцы няма
даверанасці, каб прадстаўляць інтарэсы зніклага. Цяпер праваабаронца
шукае прававыя магчымасці, каб канчаткова высветліць лёс асуджанага. У
Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістравана скарга Віктара Паўлава.
Камітэт прасіў Беларусь устрымацца ад прывядзення прысуду да разгляду
індывідуальнай скаргі па сутнасці. Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе,
у якой ужываюць смяротную кару.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск