Гэта Ганна Баран, Андрэй Кудзік, Якаў Якаўцаў, Станіслаў Філімонаў, Сцяпан Дрозд, Аляксей Спірыдонаў. Іх асудзілі і заключылі пад варта па артыкулах аб «Групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «Абраза прэзідэнта», «Абраза прадстаўніка ўлады», «Масавыя беспарадкі».
Праваабарончая супольнасць адзначае, што дзеянні палітзняволеных насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. «Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і масавых беспарадках як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі», – адзначаюць праваабаронцы.
У гэтай сувязі яны патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.
ав/Вясна