Беларуская Служба

У Полацку будуць судзіць прафсаюзнага лідара Віктара Стукава

24.10.2021 11:14
Прычынай стаў рэпост у Facebook роліка тэлеканала «Белсат».
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Супрацоўнікі Полацкага РАУС склалі пратакол на старшыню кантрольна-рэвізійнай камісіі Свабоднага прафсаюза беларускага Віктара Стукава па ч. 2 арт. 19.11 КААП («Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць»). Міліцыянты палічылі рэпост у Facebook – матэрыялаў тэлеканала «Белсат» распаўсюдам экстрэмісцкіх матэрыялаў.

З 2014 года праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома аб 144 фактах пераследу па артыкуле 19.11 КААП, 38 выпадкаў зафіксаваны сёлета, калі ўлады пачалі актыўна пераследаваць незалежныя медыя і прызнаваць іх экстрэмісцкімі.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск