Беларуская Служба

66% беларусаў супраць аб'ядання з Расіяй

24.10.2021 13:16
Пры гэтым да саюзнай дзяржавы ў большасці сваёй ставяцца станоўча.
Historyczna flaga Białorusi
Historyczna flaga BiałorusiShutterstock/Mazur Travel

У інтэрнэт «злілі» закрытыя апытанні дзяржаўнага Усерасійскага цэнтру вывучэння грамадскай думкі ў Беларусі для расійскага МЗС. Пры гэтым варта адзначыць, што «ВЦІОМ» не мае ліцэнзіі на правядзенне палітычных апытанняў у Беларусі, паведамляе euroradio.

Па выніках апытання Ціханоўская, Бабарыка, і Калеснікава лідзіруюць у спісе палітыкаў, да якіх беларусы ставяцца лепш за ўсё. З замежных палітыкаў беларусы найбольш добра ставяцца да Меркель. З ліку мясцовых палітыкаў беларусы горш за ўсё ставяцца да Качанавай, Лукашэнкі, і Макея. З замежных палітыкаў – да Пуціна і Зяленскага.

Вынікі даследавання таксама паказалі, што 76% апытаных беларусаў выступаюць за рашучыя эканамічныя рэформы, а 66% – супраць абʼяднання з Расіяй. Пры гэтым да саюзнай дзяржавы ў большасці сваёй ставяцца станоўча.

71% апытаных адмоўна ставяцца да блакавання СМІ, арыштаў і ціску на журналістаў. 65% лічаць дрэннай навіной асуджэнне Віктара Бабарыкі на 14 гадоў.

Пры гэтым па некаторых пытаннях у беларускага грамадства няма кансэнсусу. Напрыклад, па БелАЭС, санкцыях i Дня народнага адзінства.

Аналітык Серж Харытонаў лічыць, што «вынікі апытання адлюстроўваюць тэктанічныя змены, якія адбыліся ў беларускім грамадстве за паўтара года. Беларусь стала на шлях Чэхаславакіі і краін Балтыі ў канцы 1980-ых. Зацяжная барацьба з дыктатурай завершыцца поўным крахам таталітарызму і замацаваннем праеўрапейскай нацыянальнай палітыкі».

эж


Дарадца Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі: Змены ў Беларусі – гэта пытанне часу

21.10.2021 14:56
Знаходзячыся ў Літве яна стварыла ўласны штаб, які на міжнароднай арэне намагаецца прадстаўляць нацыянальныя інтарэсы Беларусі.

Уладзімір Падгол: Падчас «рэферэндуму» на вуліцы выведуць танкі 

24.10.2021 09:12
Аўтарская перадача Уладзіміра Падгола «Паміж радкоў» за 23 кастрычніка 2021 года.