Беларуская Служба

Праграміста з Сеніцы за абразу Лукашэнкі асудзілі на два гады калоніі

25.10.2021 11:11
Паведамляецца, што ён у адным з тэлеграм-каналаў 18 лістапада 2020 года і 18 студзеня, а таксама 23 сакавіка 2021 года размясціў некалькі паведамленняў зняважлівага характару, якія ўтрымлівалі негатыўныя ацэнкі Лукашэнкі.
ІлюстрацыяКрыніца: ПЦ "Вясна"

Гармазінскі быў затрыманы на трое сутак 24 чэрвеня ў Стаўбцоўскім раёне і змешчаны ў ізалятар, а затым дпушчаны да суда пад падпіску аб нявыездзе, паведамляюць правабаронцы.

Паведамляецца, што ён у адным з тэлеграм-каналаў 18 лістапада 2020 года і 18 студзеня, а таксама 23 сакавіка 2021 года размясціў некалькі паведамленняў зняважлівага характару, якія ўтрымлівалі негатыўныя ацэнкі Лукашэнкі. Адно з іх тычылася сітуацыі з чэмпіянатам свету па хакеі.

Сведка Міхась Мароз распавёў суду пра зацяжны канфлікт з ягоным суседам Гармазінскім.

Дзяржабвінаваўца запатрабаваў у суда для Алега Гармазінскага пазбаўлення волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Аляксей Крапачоў і вынес такі прысуд.

Гармазінскі быў узяты пад варту ў зале суда. Паведамляецца, што ён жанаты, у яго ёсць непаўналетняе дзіця.