Беларуская Служба

Памёр журналіст Аляксандр Коктыш

25.10.2021 13:12
«Немагчыма паверыць… Мы некалькі гадоў разам рабілі газету «Труд» у Беларусі».
Аляксандр КоктышФота з адкрытых крыніц
Аляксандр Коктыш быў вядомым беларускім журналістам. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х працаваў у «Звяздзе», «Інтэрфаксе-Захад». Затым у «СН+», быў намеснікам галоўнага рэдактара ў газеце «Труд», піяр-менеджарам у кампаніі «Сімпа».
«Немагчыма паверыць… Мы некалькі гадоў разам рабілі газету «Труд» у Беларусі». Саша быў вельмі адданы беларускай журналістыцы. І застанецца ў ёй…» — напісаў Сяргей Ваганаў.
Аляксандр быў вельмі актыўны ў фэйсбуку, жыва рэагаваў на ўсе бягучыя падзеі, публікаваў фоты беларускай прыроды.

Паводле «Нашай Нівы»/эж