Беларуская Служба

Начальнік аддзела буйной кампаніі тыдзень псаваў транспарт сілавікоў у Мінску

26.10.2021 08:12
З сярэдзіны кастрычніка ён падчас прагулак з сабакам раскідваў дзясяткі самаробных металічных "яжоў" на ўездзе да адміністрацыйнага будынка.
.
.Związek Polaków na Białorusi/Facebook

55-гадовы начальнік аддзела буйной мінскай кампаніі вёў "партызанскую вайну" супраць спецтранспарту сілавікоў, паведамляе euroradio.

З сярэдзіны кастрычніка ён падчас прагулак з сабакам раскідваў дзясяткі самаробных металічных "яжоў" на ўездзе да адміністрацыйнага будынка (за раз — 20-40 штук). За тыдзень былі прабітыя колы ў некалькіх аўтамабілях.

Мужчыну затрымалі аператыўнікі ГУБАЗіК — ён трапіў на камеры відэаназірання. Крымінальную справу распачалі за хуліганства. Раней мінчук прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд ўлётак.

эж

«Адказныя за катаванні ў Беларусі не пазбегнуць справядлівасці»

27.08.2021 09:02
Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі пракаментаваў заяву Следчага камітэта, які завяршыў праверку па факце катаванняў у жніўні 2020.