Беларуская Служба

Былога інжынера "Атланта" ўжо тройчы судзілі за непадпарадкаванне міліцыі

26.10.2021 11:23
Калі гэтыя суд і арышт будуць апошнімі, то агулам Дзяніс правядзе за кратамі 45 дзён.
Чарговую справу Дзяніса Гараймовіча разглядаў суд Цэнтральнага раёна МінскаКрыніца: yandex.ru/maps​

Чарговую справу Дзяніса Гараймовіча разглядаў суд Цэнтральнага раёна Мінска / yandex.ru/maps​

Былога інжынера-канструктара завода "Атлант" Дзяніса Гараймовіча трэці раз арыштавалі за "непадпарадкаванне міліцыі", паведамляе euroradio, спасылаючыся на праваабаронцаў.

Яго затрымалі 23 верасня проста на працоўным месцы. Па словах самога Дзяніса, "падчас працы служба бяспекі завода наўпрост перадала яго супрацоўнікам КДБ". Яго павезлі дадому, дзе прайшоў ператрус. У той жа дзень Гараймовіч даведаўся, што звольнены.

На наступны дзень, 24 верасня, адбыўся суд. Яго абвінавацілі ў "непадпарадкаванні міліцыі". Па словах сведкі-міліцыянта, Дзяніса затрымлівалі "па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых мерапрыемствах", аднак ён"адмовіўся выходзіць з машыны, упіраўся і хапаў за вопратку". Гараймовіч сказаў, што ўсё было не так: ён добраахвотна зайшоў у будынак РУУС.

Пасля таго, як ён адседзеў першыя 15 сутак, гісторыя паўтарылася. На яго зноў склалі пратакол аб "непадпарадкаванні міліцыі", і суд зноў арыштаваў яго на 15 сутак.

25 кастрычніка адбыўся ўжо трэці суд. І зноў суддзя Вікторыя Шабуня пакарала Гараймовіча арыштам.

Калі гэтыя суд і арышт будуць апошнімі, то агулам Дзяніс правядзе за кратамі 45 дзён.

эж

Алексіевіч у ААН: Рэжым намагаецца цалкам знішчыць грамадзянскую супольнасць і культурнае жыццё краіны

26.10.2021 09:55
У сваю чаргу спецыяльная дакладчыца ААН аб сітуацыі ў Беларусі Анаіс Марын казала пра тое, што наступ на грамадзянскія правы вядзецца ня толькі ў палітыцы, але і ў культуры.