Беларуская Служба

Лукашэнка не бачыць сэнсу завозіць у Беларусь заходнія вакцыны ад COVID-19

26.10.2021 12:31
Беларускі дыктатар лічыць, што наяўныя ў Беларусі расійская і кітайская вакцыны ад COVID-19 зарэкамендавалі сябе значна лепш за заходнія аналагі.
Ілюстрацыйны здымакscreenshot z Youtube

Таксама Лукашенко не бачыць патрэбы ў масавай вакцынацыі. Узурпатар завіў, што максімальная колькасць захворванняў у Беларусі была пры першай хвалі. Сёння ў рэгіёнах 80% ад таго максімальнага ўзроўню, у сталіцы - прыкладна 101%.

У  звязку з гэтым Беларусі не патрэбныя заходнія прэпараты, заявіў Лукашэнка. У краіне ўжо вырабляецца па расійскай тэхналогіі вакцына, а ў будучым з'явіцца ўласны прэпарат. Такім чынам, завозіць у краіну заходнія аналагі не мае сэнсу», - цытуе Лукашэнку прэс-служба.

Незразумела, пра якія працэнты гаворыць Аляксандр Лукашэнка. Незалежныя СМІ нагадалі, што ў першую хвалю каранавіруса, паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, у дзень фіксаваліся да 1000 выпадкаў заражэння. У чацвёртую хвалю колькасць выяўленых пацыентаў перасягнула за дзве тысячы выпадкаў. Максімальную колькасць тых, хто заразіўся, Міністэрства аховы здароўя выявіла 21 кастрычніка — 2097 чалавек. Паводле неафіцыйных дадзеных колькасць захворванняў можа быць значна вышэйшая.

Таксама Лукашэнка выказаўся пра вакцынацыю і маскі, гэта можа рабіцца толькі добраахвотна, ніякіх прымусаў. Пасля чаго ў Мінску масава здымаюць аб'явы аб нашэнні масачнага рэжыму.

юл