У панядзелак праваабаронцы паведамілі, што ў Гомлі затрымалі 12 чалавек. Сёння сталі вядомыя новыя лічбы. Пасля ўчорашняй хвалі затрыманняў у Гомлі за краты кінута амаль 30 чалавек. У кватэрах людзей праводзілі ператрусы, з некаторымі запісалі «пакаяльныя відэа».
На дадзены момант вядомыя імёны некаторы’ затрыманых. Гэта Алег Бондараў, Артур Караткевіч, Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Самусёў, Алесь Сівакоў, Вераніка Кухарава, Ганна Міхно, Аляксей Валатоўскі, Андрэй Слесарэнка, Яўген Пархоменка, Валянцін Беленка і Міхаіл Галай.
Вядома таксама, што на некаторых склалі адміністрацыйныя пратаколы па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).
Праз чатыры гадзіны пасля затрымання ў судзе Навабеліцкага раёна Гомеля прайшоў суд над адной з затырманых - 22-гадовай студэнткай ГДУ Янінай Змітровіч. Суддзя Аляксандр Зінчук, па словах бацькоў, разглядзеў справу Яніны за тры хвіліны. Зінчук прызнаў студэнтку вінаватай і арыштаваў яе на 15 сутак.
У сваю чаргу на маці траіх дзяцей, асуджаную фігурантку «справы карагодаў», Юлію Лаптановіч завялі дзве новыя крымінальная справы.
юл