У адпаведнасці з новым законапраектам, часова свабодныя сродкі «Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў» будзе дазволена пераводзіць у аблігацыі Банка развіцця. Дзякуючы павелічэнню тэрмінаў зваротаў па кампенсацыю ўкладаў у 2,5 разы (з 2 да 5 гадоў) такіх «часова свабодных» сродкаў стане значна больш.
Чым гэта пагражае беларусам патлумачыў кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павал Латушка.
- Рэжым пазбаўляе беларусаў гарантый па вяртанні ўкладаў. Новы закон зафіксуе гэта як факт. Сродкі, якія гарантуюць беларусам вяртанне ўкладаў, больш такімі не з'яўляюцца. Ператвораныя ў аблігацыі Банка развіцця, яны будуць накіраваны на падтрымку стратнага дзяржсектара і назаўжды знікнуць у гэтай «чорнай дзірцы». Самі ўклады будуць таксама канвертаваныя ў аблігацыі Банка развіцця, і замест жывых грошай укладчыкі атрымаюць «макулатуру».
юл