Вытрымкі з яго пачалі з’яўляцца на сайце расійскай радыёстанцыі. Да гэтага галоўны рэдактар «Эха» Аляксей Венядзіктаў пісаў, што інтэрв’ю «магчымае».
Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская не плануе зноў балатавацца ў прэзідэнты рэспублікі. Пра гэта яна паведаміла ў эксклюзіўным інтэрвʼю радыёстанцыі «Эхо Москвы».
«Я не планую балатавацца на новых выбарах, найперш таму, што ў мяне няма палітычных амбіцый. І яшчэ немалаважны факт: я абяцала беларусам, я не збіраюся быць прэзідэнтам Беларусі. У нас шмат вартых людзей, якія могуць узяць на сябе кіраўніцтва краінай. Таму мой адказ: не», – сказала Святлана Ціханоўская.
юл