Беларуская Служба

Беларускія лідары звярнуліся з просьбай да ЕС прадставіць краіне вакцыны ад каранавіруса

27.10.2021 08:12
26 кастрычніка, лідары дэмакратычных сіл Беларусі адправілі ліст кіраўніцтву ЕС, краінам-сябрам Еўрасаюза і кіраўніцтву COVAX з заклікам у тэрміновым парадку аказаць дапамогу Беларусі ў памеры мінімум мільёна доз вакцын.
Ілюстрацыйны здымакscreenshot z Youtube

Святлана Ціханоўская, кіраўнік НАУ Павел Латушка, член прэзідыума КС Вольга Кавалькова, прадстаўнік КС па палітзняволеных Таццяна Хоміч, кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валерый Кавалеўскі, прадстаўнік Фонду медыцынскай салідарнасці Андрэй Ткачоў звярнуліся таксама з заклікам да беларусаў.

- Сітуацыя працягвае пагаршацца. Таму дзеля здароўя беларусаў трэба аб'яднаць намаганні, каб прыняць дапамогу нашых суседзяў і міжнароднай супольнасці. Для нас пандэмія - гэта не палітыка, гэта здароўе і жыцці людзей. І зараз наша з вамі задача і адказнасць - паклапаціцца аб сваім здароўі і здароўі сваіх блізкіх; дапамагчы лекарам.

Палітыкі просяць народ насіць маскі, прывівацца даступнай вакцынай, пазбягаць публічных месцаў і мерапрыемстваў і заставацца дома, калі гэта магчыма.

юл