Лукашэнка і яго сям’я прышчапіліся ад каранавіруса нямецка-амерыканскай вакцынай Pfizer/BioNTech, паведаміў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
«Аказваецца, службай бяспекі Лукашэнкі была праведзеная спецаперацыя пры ўдзеле агентаў знешняй разведкі, пад дыпламатычным прыкрыццём па закупцы вакцын Pfizer, якія дыпламатычным транспартам аднаго з пасольстваў былі прывезеныя на тэрыторыю Беларусі ў рэзідэнцыю ўзурпатара. Ён і бліжэйшыя члены яго сям’і былі прышчэпленыя вакцынай Pfizer. Гэта рэальнае стаўленне дыктатара да беларусаў», – сказаў Латушка.
Актуальна ў Беларусі можна вакцынавацца трымя відамі прышчэпак. Гэта расійская вакцына Гам-КОВИД-Вак« (іншая назва вакцыны – «Спутник V»), той жа «Спутник» беларускай вытворчасці і вакцына Vero Cell кітайскай кампаніі Sinovac Life Sciences.
вс