Працягваецца дабрачынны аўкцыён, на які выстаўлены БЧБ-сцяг, узняты ў Рызе падчас Чэмпіянату свету па хакеі, паведамляе «Еўрарадыё». На сёння лот каштуе амаль 5 тыс. долараў.
Сродкі ад продажу пойдуць на дапамогу рэпрэсаваным беларусам.
Як паведамлялася, мэр Рыгі Марціньш Стакіс і кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс замянілі дзяржаўны сцяг Беларусі на бел-чырвона-белы з гербам «Пагоня» ў траўні 2021 года.
Стакіс патлумачыў свой учынак тым, што «сцяг, які сімвалізуе рэжым, што ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі – таму мы яго знялі». З-за гэтага ў дачыненні да Стакіса і Рынкевічса ў Беларусі завялі крымінальную справу за распальванне нацыянальнай варожасці.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар