Беларуская Служба

Большасць беларускіх IT-кампаній сутыкнулася з дэфіцытам кадраў

27.10.2021 17:02
78% ІТ-кіраўнікоў сутыкнуліся са скарачэннем на рынку тэхнічных спецыялістаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Tero Vesalainen

Амаль 80% ІТ-кіраўнікоў сутыкнуліся са скарачэннем на рынку тэхнічных спецыялістаў, вынікае з апытання, праведзенага Belarus IT Companies Club сярод уладальнікаў і дырэктараў ІТ кампаній Беларусі.

78% ІТ-кіраўнікоў сутыкнуліся са скарачэннем на рынку тэхнічных спецыялістаў, а 46% канстатавалі іх адчувальны дэфіцыт. Гэты паказчык у параўнанні з данымі красавіка вырас на 12%.

Па прагнозах рэспандэнтаў, рэлакацыя распрацоўшчыкаў за мяжу або працягнецца з той жа хуткасцю або ўзмоцніцца. Прытым 46% кампаній не плануе выводзіць бізнэсу з Беларусі нават часткова. Крыху больш за палову рэспандэнтаў падтрымліваюць ідэю рэлакацыі часткі супрацоўнікаў, а не кампаніі цалкам. Пры гэтым 30% кампаній ужо вывезлі частку каманды або ў працэсе рэлакейту.

вс