Беларуская Служба

Паштоўкі салідарнасці можна высылаць палітвязням праз спецыяльны сэрвіс

28.10.2021 18:14
Праз яго можна напісаць палітвязню, не выкарыстоўваючы рэальную паштоўку, канверт ды ручку і не наведваючы пошту.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/IO-Images

Беларускія актывісты распрацавалі сэрвіс пад назваю «Майстэрня паштовак салідарнасці». Сутнасць у тым, што праз яго вы можаце напісаць палітвязню, не выкарыстоўваючы рэальную паштоўку, канверт ды ручку і не наведваючы пошту. Усё гэта зробіць каманда сэрвісу, якая і накіруе паштоўкі адрасатам.

Усё, што вам трэба зрабіць – запоўніць невялікую форму вось тут. Варта ўпісаць імя палітвязня, якому вы хочаце накіраваць паштоўку, а таксама напісаць уласна пажаданне. Пры жаданні можна пазначыць зваротны адрас.

Press-club Belarus/нг