Беларуская Служба

Максім Знак і Людміла Казак сталі лаўрэатамі прэміі Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў

29.10.2021 07:22
Знак і Казак – першыя беларусы-лаўрэаты прэстыжнай прэміі.
Максім Знакhttps://t.me/nashaniva/34551

Палітзняволены Член прэзідыума Каардынацыйнай рады Максім Знак і былая абаронца Марыі Калеснікавай Людміла Казак сталі лаўрэатамі прэміі Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў за ўнёсак у абарону правоў чалавека.

Знак і Казак – першыя беларусы-лаўрэаты прэстыжнай прэміі. Словы падзякі ад Максіма перадала яго жонка і адвакат Надзея Знак, якая адзначыла, што за кожным тыранам у гісторыі стаялі адвакаты, пракуроры і суддзі, якія апраўдвалі яго кіраванне і каралі яго супернікаў за іх неіснуючыя злачынствы. І заклікала юрыстаў адумацца.

У сваю чаргу Людміла Казак падчас сваёй прамовы адзначыла важнасць міжнароднага прызнання.

Навіны/нг