Беларуская Служба

Беларусы ўспамінаюць ахвяр сталінскіх рэпрэсій

29.10.2021 10:14
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў.
   ,
Урочышча Курапаты пад Мінскам, месца пахавання тысяч ахвяр сталінскіх рэпрэсійCommons.wikimedia.org/Kazimier Lachnovič/CC BY-SA 3.0

Беларусы ўспамінаюць ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.

Гэтая трагічная дата вядома як Ноч расстраляных паэтаў. У гэтую гадавіну беларусы па ўсім свеце правядуць вечар памяці, зачытаюць вершы, заспяваюць песні і ўшануюць рэпрэсаваных.

нг