$2 мільярды непрадбачаных выдаткаў на каранавірус хоча пакрыць Лукашэнка за кошт паступленняў з будучага падатак на кватэры.
Беларускі ўзурпатар распавёў на добрушскай папяровай фабрыцы, чаму ў краіне ўзяліся за падаткі: «На канец года $2 млрд непрадбачаных выдаткаў, каб ратаваць людзей. У нас жа бясплатная вакцынацыя, бясплатнае лячэнне ад кавіду. Я не хачу сказаць, што ў нас ідэальна ўсё, але ў параўнанні з іншымі, як аказалася, нядрэнна. Але гэта вялікія грошы».
Пры гэтым у Беларусі рашэннем Лукашэнкі быў адменены абавязковы масачны рэжым (які пратрымаўся 13 дзён), з транспарту і ўстаноў паздымалі інфармацыю аб нашэнні масак, а сам Лукашэнка выказаўся катэгарычна супраць прымусовай вакцынацыі, па ўзроўні якой Беларусь адстае ад заходніх краін.
юл