Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў FIAPF прыпыніла акрэдытацыю кінафестывалю «Лістапад» у сувязі з тым, што «акрэдытацыя мінскага фестывалю кідае цень на іншыя фестывалі, якім мы прадстаўляем акрэдытацыю».
Адпаведныя лісты ад прэзідэнта FIAPF Луіса Алберта Скалелла атрымаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Гэта вынік сумеснай працы каманды НАУ і Беларускай Рады культуры.
З заклікам прыпыніць акрэдытацыю «Лістапада» у сувязі з заменай яго дырэкцыі і палітыкі правядзення кінафоруму ў FIAPF звярталася кіраўніцтва @by_culture ды НАУ. Адкрыты ліст ад кінасупольнасці падпісала больш як паўсотні дзеячаў галіны з Беларусі і замежжа.
«Змены, прынятыя новай дырэкцыяй «Лістапада», могуць мець наступствы ў экасістэмах іншых фестываляў, акрэдытаваных FIAPF. Мы прыйшлі да высновы, што гэта парушае некаторыя важныя прынцыпы FIAPF і прынялі рашэнне прыпыніць акрэдытацыю «Лістапада» у 2021 годзе», — адзначыў Прэзідэнт FIAPF Луіс Альберта Скалела.
юл